У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

16 Снж 2015

Лукашэнка паставіў задачу павышэння эфектыўнасці работы сілавога блока

16 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе паставіў задачу павышэння эфектыўнасці работы сілавога блока, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Размова ішла таксама аб аптымізацыі ўсіх сілавых ведамстваў, але, вядома, у разумных межах, у тым ліку аб пазбаўленні ад непатрэбных функцый, і за кошт гэтага - павелічэнні тых сіл, якія рэальна працуюць над выкананнем пастаўленых задач. Сённяшняя размова стала працягам тэмы, што абмяркоўвалася на ўзроўні Прэзідэнта месяц таму на нарадзе па пытаннях дзейнасці сілавога блока.

Кіраўнік дзяржавы заслухаў амаль усіх міністраў аб стане спраў у ведамствах, а таксама аб перспектывах развіцця. Дзяржсакратар Савета бяспекі Станіслаў Зась па выніках нарады адзначыў: "Жорстка стаяла пытанне павышэння эфектыўнасці работы сілавога блока, якасці выканання пастаўленых задач". Абмяркоўвалася таксама выкананне канкрэтных даручэнняў Прэзідэнта, дадзеных на нарадзе месяц таму.

"Што датычыцца Украіны, дадатковых задач сёння не было агучана, - канстатаваў Станіслаў Зась. - Яны былі пастаўлены раней па ўмацаванні паўднёвай граніцы. Мы вымушаны гэта рабіць - выбудоўваць нармальную цывілізаваную граніцу, якая павінна быць паміж дзвюма незалежнымі дзяржавамі, а таксама паляпшаць работу на пунктах пропуску, узмацняць кантроль на іх з мэтай недапушчэння пападання ў нашу краіну розных негатыўных праяў".

Прэзідэнт у цэлым ацаніў работу сістэмы сілавога блока як эфектыўную.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі