Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

6 Крс 2017

Лукашэнка: Пасля трагедыі ў Санкт-Пецярбургу ўсе праблемы адышлі на задні план

6 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасля трагедыі ў Санкт-Пецярбургу ўсе праблемы адышлі на задні план. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Мір", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У час інтэрв'ю была закранута тэма нядаўняй сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі ў Санкт-Пецярбургу, а таксама тэракта, што адбыўся ў горадзе.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што бакі, вядома ж, грунтоўна рыхтаваліся да перагавораў. "Вы ведаеце, што былі многія супярэчнасці, праблемы ў адносінах Беларусі і Расіі па пэўных пытаннях. Гэта напружвала і мяне, і Прэзідэнта Пуціна. Усё гэта было непрыемна, тым больш паміж нашымі дзяржавамі", - расказаў ён.

"Мы ідзём на гэту сустрэчу, якраз паралельна ў гэты ж момант адбываецца тэрарыстычны акт. І ўсе гэтыя праблемы, якімі мы жылі, можа, некалькі месяцаў да нашай сустрэчы (мы былі поўныя рашучасці, паспрачаўшыся недзе, рассячы гэты гордзіеў вузел), адышлі на задні план. Мы зразумелі сапраўдную каштоўнасць у гэтым жыцці. Што такое спрэчкі па нафце, па газе і іншае, калі нечакана ў цябе пад носам адбываецца тэрарыстычны акт і гінуць людзі, якіх мы павінны абараніць?" - задаў рытарычнае пытанне Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што пасля трагічнага здарэння ў санкт-пецярбургскім метро пытанні бяспекі і абароны на перагаворах выйшлі на першы план, хоць яны і былі запланаваны як асноўныя. "Усё астатняе, жыццёвае, адышло на задні план, і мы менш прысвяцілі часу ўрэгуляванню гэтых пытанняў. Мы звярнулі ўвагу перш за ўсё на гэта, - заявіў ён. - Гэта нам быў урок у тую хвіліну, і гэта павінна паслужыць урокам усім".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі