Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Крс 2015

Лукашэнка: Пасланне - актуалізацыя праблем, якія неабходна вырашыць у гэтым годзе

29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сённяшняе Пасланне - гэта актуалізацыя праблем, якія неабходна вырашыць у бягучым годзе. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я разумею, што сённяшняя размова ў Авальнай зале будзе ўсяляк аналізавацца, шмат будзе меркаванняў, размоў - на кухнях, у працоўных калектывах, у сродках масавай інфармацыі... Апярэджваючы ўсё гэта, хацеў бы папрасіць усіх вас, каб, ацэньваючы Пасланне, вы мелі на ўвазе, што ў нас вельмі насычаны год, і Пасланне будзе крыху своеасаблівым, актуальным і, зразумела ж, будзе ўлічваць усе мерапрыемствы, якія пройдуць на працягу гэтага года", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў бліжэйшы час будуць сур'ёзна прааналізаваны падзеі, звязаныя з 70-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. "Вельмі шмат інсінуацый, спробы перапісаць гісторыю, абвінаваціць нас у гэтай вайне, што мы сталі ледзь не прычынай. Па гэтым пытанні будзе сказана ў далейшым нямала", - адзначыў Прэзідэнт.

Акрамя таго, у Беларусі адбудзецца значнае ваенна-палітычнае мерапрыемства - парад Перамогі. "Зразумела, і на гэту тэму ўлада павінна даць сваё вызначэнне і сваё стаўленне да гэтага", - сказаў ён.

Прэзідэнт таксама нагадаў аб дамоўленасці на працягу года правесці як мінімум тры нарады па важных актуальных пытаннях развіцця краіны. У прыватнасці, нарады будуць прысвечаны абмеркаванню праблем развіцця сельскай гаспадаркі, сферы ЖКГ і адукацыі. Па ўсіх гэтых напрамках былі створаны адпаведныя рабочыя групы, якія сур'ёзна прааналізавалі сітуацыю і ўнеслі прапановы. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што на нарадах будзе падведзены вынік: было рэфармаванне памылковым ці ўсё ж правільным.

"Я не стану ўтойваць: перадвыбарная праграма Прэзідэнта. Чытай - улады. Гэта будзе кароткае акумуляванне ўсіх пытанняў, якія мы вырашылі, будзе паказаны той узровень, на які мы выйшлі, і, самае галоўнае, пастаўлены задачы, якія ўлада абяцае вырашыць у будучае як мінімум 5-годдзе, а можа, і больш", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт таксама дадаў, што пасля заканчэння Паслання гатовы адказаць на пытанні парламентарыяў.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі