Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Май 2019

Лукашэнка: парламент павінен стаць дыскусійнай пляцоўкай для дыялогу дэпутатаў з рознымі поглядамі

Лукашэнка: парламент павінен стаць дыскусійнай пляцоўкай для дыялогу дэпутатаў з рознымі поглядамі

17 мая, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Парламент павінен стаць дыскусійнай пляцоўкай для дыялогу дэпутатаў з рознымі палітычнымі поглядамі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па арганізацыі і правядзенні маючых адбыцца выбараў у Палату прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Парламент павінен стаць дыскусійнай пляцоўкай для дыялогу дэпутатаў з рознымі палітычнымі поглядамі, якія пры гэтым падзяляюць галоўныя прынцыпы: незалежнасць краіны, стабільнае развіццё і рост дабрабыту беларускага народа", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, дэпутацкі корпус павінны прадстаўляць эксперты ў розных галінах, спецыялісты - адказныя і адданыя краіне людзі, прафесіяналы з дзяржаўным мысленнем, высокаадукаваныя прадстаўнікі прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, юрысты, навуковыя работнікі, вядомыя ў рэгіёнах прадпрымальнікі, палітыкі і грамадскія дзеячы.

"Толькі тым парламентарыям, хто выканаў усе свае перадвыбарныя абяцанні, змог наладзіць дзейсную сувязь з выбаршчыкамі, карыстаецца ў іх рэальнай падтрымкай і даверам, будзе месца ў новым складзе вышэйшага прадстаўнічага органа ўлады. Я намякаю на тое, што кандыдатам у дэпутаты трэба будзе сустракацца з народам, размаўляць, тлумачыць, расказваць аб сваёй пазіцыі, аб тым, як яны будуць працаваць у парламенце. Ваша задача - дапамагчы ім арганізаваць гэту работу па сустрэчах з выбаршчыкамі. І важна, каб людзі, прыйшоўшы на выбарчыя ўчасткі, ведалі, што ўжо зрабіў іх дэпутат і што неабходна зрабіць заўтра для дабрабыту рэгіёна і ўсёй нашай краіны", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Ён адзначыў, што асноўная роля па асвятленні работы дэпутацкага корпуса і выкананых абяцанняў, а таксама будучых выбараў належыць сродкам масавай інфармацыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі