Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

9 Май 2025

Лукашэнка паразмаўляў з Фіца пасля парада ў Маскве

Лукашэнка паразмаўляў з Фіца пасля парада ў Маскве
Фота з архiва

9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пасля парада Перамогі на Краснай плошчы ў Маскве паразмаўляў з прэм'ер-міністрам Славакіі Робертам Фіца, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Размова двух лідараў адбылася "на нагах" пасля завяршэння ўрачыстых мерапрыемстваў. Роберт Фіца прыляцеў у Расію, нягледзячы на спробы Еўрапейскага саюза сарваць гэты візіт. Спачатку ЕС выступаў з пагрозамі ў адрас Славакіі, затым Эстонія, Латвія і Літва закрылі сваё неба для самалёта прэм'ера. У выніку борт Фіца ляцеў па паўднёвым маршруце, які праходзіць праз Венгрыю, Румынію, Чорнае мора і Грузію.

"Я скажу, што малайчына! Сказаў прыеду - прыехаў" - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Як паведамлялася, у Дзень Перамогі кіраўнік дзяржавы адрасаваў віншаванні замежным лідарам. Пасланні Прэзідэнта былі накіраваны ў тым ліку і кіраўніцтву Славакіі.

"Упэўнены, што атрыманая цаной велізарных страт Вялікая Перамога назаўсёды застанецца сімвалам трыумфу дабра над злом, свабоды над зняволеннем. Беларускі народ высока цэніць, што ў вашай краіне захоўваецца памяць аб подзвігу савецкіх і славацкіх воінаў, якія разам змагаліся супраць карычневай чумы. Лічу, што ахова агульнай гістарычнай праўды можа служыць надзейным фундаментам не толькі для развіцця і ўмацавання беларуска-славацкіх адносін, але і для забеспячэння міру і стабільнасці ва ўсёй Еўропе", - падкрэсліў беларускі лідар у віншаванні Роберту Фіца.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі