Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

28 Май 2016

Лукашэнка: Пагранічнікі будуць і ў далейшым з гонарам абараняць непарушныя рубяжы Беларусі

28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 мая павіншаваў камандаванне, асабовы склад, ветэранаў органаў пагранічнай службы краіны з прафесійным святам - Днём пагранічніка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Абарона рубяжоў Айчыны ва ўсе часы лічылася справай мужных воінаў, якія стойка аберагаюць родную зямлю ад любых замахаў. Мы схіляем галовы перад памяццю тых байцоў, якія ў гады Вялікай Айчыннай вайны першымі сустрэлі ворага і заплацілі сваім жыццём за нашу мірную будучыню", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што цяперашняе пакаленне пагранічнікаў беражліва захоўвае і прымнажае ратныя традыцыі сваіх папярэднікаў, актыўна процідзейнічае міжнароднаму тэрарызму, незаконнай міграцыі, кантрабандзе і іншым правапарушэнням. "Упэўнены, што ва ўмовах новых рызык і выклікаў сучаснасці вы, як сапраўдныя патрыёты, будзеце і ў далейшым з гонарам абараняць нашы непарушныя рубяжы", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт выказаў словы асаблівай удзячнасці ветэранам-пагранічнікам, якія паказалі сапраўдны прыклад адданасці Радзіме і беззапаветнага служэння свайму народу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі