Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

16 Май 2017

Лукашэнка падзяліўся з Сі Цзіньпінам уражаннямі ад форуму "Адзін пояс і адзін шлях"

16 мая, Пекін /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам ва ўрадавай рэзідэнцыі "Дзяаюйтай" падзяліўся з ім уражаннямі ад удзелу ў форуме "Адзін пояс і адзін шлях", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Перш за ўсё хачу адзначыць, што тое маштабнае мерапрыемства, якое вы правялі, заслугоўвае самай сур'ёзнай увагі. Гэта мерапрыемства ўжо абмяркоўваецца ва ўсім свеце. Думаю, што ўсё яшчэ наперадзе. Гэта вельмі моцны крок, які вы змаглі зрабіць, і самае галоўнае - прыцягнуць да гэтага больш за 100 краін нашай планеты. Мы ганарымся тым, што былі першымі ў Еўропе і аднымі з першых у свеце, хто не проста падтрымаў ідэю "Аднаго пояса і аднаго шляху", а пачаў рэалізацыю гэтага маштабнага праекта на тэрыторыі Беларусі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Што датычыцца самога мерапрыемства, кіраўнік дзяржавы расказаў, што абмяркоўваў яго правядзенне з прадстаўнікамі многіх краін. "Самым яркім і самым моцным (я за 20 з нечым гадоў работы Прэзідэнтам такога не бачыў) было ваша ўступнае слова. Мы ўзялі гэта выступленне і прааналізуем яго дома. Гэта навука для любога кіраўніка дзяржавы. Гэта было маштабнае і вельмі канкрэтнае выступленне, - падкрэсліў ён. - Гавару не для ліслівасці. Гэта сапраўды меркаванне не толькі маё".

Прэзідэнт таксама адзначыў цікавую форму правядзення мерапрыемства і яго маштабнасць, яркую праграму для ўдзельнікаў і магчымасць правесці двухбаковыя перагаворы. "Ніхто тут часу дарэмна не марнаваў", - заявіў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі