Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

4 Снж 2015

Лукашэнка падзякаваў Гуджэроці за шчырую пазіцыю ў адносінах да Беларусі

4 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падзякаваў апостальскаму нунцыю ў Беларусі Клаўдыа Гуджэроці за шчырую пазіцыю адносна краіны. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння ў час сустрэчы з Клаўдыа Гуджэроці, якая адбылася ў сувязі з завяршэннем яго дыпламатычнай місіі ў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт падкрэсліў: "Афіцыйна і публічна хачу падзякаваць вам за тую місію, якую вы ажыццяўлялі ў Беларусі. Абсалютна шчыра, без усялякай дыпламатыі гавару, што, напэўна, вы лепшы з паслоў Ватыкана". Разам з тым Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што ўсе паслы Ватыкана працавалі добра.

"Ваша місія была сумленнай, адкрытай, прынцыповай, часам нават не дыпламатычнай, а агульначалавечай. Вы да некаторых пытанняў узаемаадносін Беларусі не толькі з Ватыканам, але і з іншымі дзяржавамі падыходзілі, зыходзячы з інтарэсаў Беларусі, нашага народа. І вось за гэта перш за ўсё я вам удзячны", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі