VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

28 Стд 2016

Лукашэнка падтрымлівае прапановы МУС па лібералізацыі адказнасці, але заклікае да асцярожнасці

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падтрымлівае прапановы МУС па лібералізацыі адказнасці адносна шэрага правапарушэнняў, але заклікае да асцярожнасці. Адпаведную заяву кіраўнік дзяржавы зрабіў сёння на калегіі МУС па выніках работы органаў унутраных спраў за 2015 год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы з міністрам абмяркоўвалі гэту тэму. Я яго абсалютна падтрымліваю, - сказаў Прэзідэнт. - Забыў дома пасведчанне або яшчэ што-небудзь - мы пачынаем прыцягваць да адказнасці. У вас жа камп'ютар ёсць. Вы бачыце, вадзіцель ён ці не. За што ж прыцягваць?"

"Гэта адзін тып парушэнняў. Але ёсць і іншыя парушэнні, якія нібыта ўжо таксама трэба ледзь ці не адмяніць, перавесці з аднаго ўзроўню на іншы. Будзьце тут вельмі акуратнымі і асцярожнымі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Як далажылі кіраўніку дзяржавы, асноўнай прычынай росту паказчыка злачыннасці стала ўзмацненне мер па спыненні хуліганскіх праяў. Значна больш такіх правапарушэнняў, асабліва звязаных з пашкоджаннем няправільна прыпаркаваных машын, іншай маёмасці, сталі кваліфікавацца асобнымі органамі як крымінальна каральныя дзеянні. "Правільна, што на ўзроўні ўсіх праваахоўных структур вы ўзгаднілі агульныя падыходы да кваліфікацыі такіх праяў, распрацавалі для гэтага адзіныя методыкі. Цяпер прапануеце "знізіць злачыннасць" шляхам дэкрыміналізацыі такіх і іншых хуліганскіх дзеянняў", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка даручыў праінфармаваць яго пасля вывучэння ўсіх прапануемых новаўвядзенняў. "Каб мы тут не аслабілі націск на правапарушальнікаў. І каб гэта ў выніку не прывяло да росту злачынстваў", - сказаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход