Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

4 Крс 2022

Лукашэнка падтрымаў праект указа па лічбавым развіцці, акрамя аднаго палажэння

Лукашэнка падтрымаў праект указа па лічбавым развіцці, акрамя аднаго палажэння

4 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падтрымаў прапанову па праекце ўказа аб органе дзяржаўнага кіравання ў сферы лічбавага развіцця і пытаннях інфарматызацыі, акрамя аднаго палажэння. Аб гэтым расказаў журналістам старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Гусакоў па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Гусакоў адзначыў, што Міністэрства сувязі і інфарматызацыі хоча выбудаваць вертыкаль кіравання ў сферы інфармацыйных тэхналогій. Планамі пабудаваць дзяржаўную сістэму кіравання лічбавымі праектамі раней таксама падзяліўся міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган.

"Што датычыцца назвы, я дакладваў (і кіраўнік дзяржавы падтрымаў): няма неабходнасці пераймяноўваць Міністэрства сувязі і інфарматызацыі ў Міністэрства лічбавага развіцця і сувязі, паколькі, на наш погляд, функцыі ў інфарматызацыі больш шырокія, чым лічбавае развіццё. І лічбавае развіццё з'яўляецца структурным складнікам інфарматызацыі. Калі нават цяпер звузіць гэтыя функцыі, цераз некаторы час міністэрства само прыйдзе да неабходнасці іх пашырэння. Ва ўсім астатнім праект указа падтрыманы, гэта значыць, неабходна будзе выбудоўваць поўнасцю вертыкаль кіравання і арганізацыі ў гэтай вельмі складанай сферы", - растлумачыў кіраўнік Акадэміі навук.

Паводле слоў Уладзіміра Гусакова, маючыя адбыцца змяненні ў гэтай сферы былі дэталёва абмеркаваны ў час даклада Прэзідэнту. "Нягледзячы на тое, што Беларусь нядрэнна развіваецца ў гэтым напрамку, уваходзіць у трыццатку краін свету, што датычыцца інфармацыйных тэхналогій, нам галоўнае цяпер не адстаць. Таму ў цэлым праект указа падтрыманы, што вельмі важна. І функцыі, якія былі прапанаваны, таксама былі падтрыманы. І тое, што патрабуецца выбудоўваць вертыкаль, таксама падтрымана. І ў кожным міністэрстве, ведамстве, органе дзяржкіравання павінна быць адпаведнае структурнае падраздзяленне. А цяпер даручэнне Міністэрству сувязі і інфарматызацыі - разам з іншымі выбудаваць гэту сістэму", - заявіў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі