Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

12 Лют 2016

Лукашэнка: Падручнікі павінны быць праўдзівымі, цікавымі і зразумелымі дзецям

12 лютага, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе падрыхтоўкі якасных падручнікаў для школ і ВНУ. Аб гэтым ён заявіў сёння, уручаючы дыпломы доктара навук і атэстаты прафесара навуковым і навукова-педагагічным работнікам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ні для каго не сакрэт, што ў нас нямала вучэбнай літаратуры, якая не адпавядае сучасным патрабаванням як па форме, так і па змесце, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Вось што нам перашкаджае напісаць нармальныя падручнікі?"

"Нам неабходны якасныя падручнікі! Я ўжо гэта паўтараю не першы раз! І абяцаю вам, што гэты год будзе пераломным, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Я хачу, каб і начальнікі, і вы гэта пачулі! Хопіць аб гэтым гаварыць! Няма добрых падручнікаў - не будзе дактароў і прафесараў у будучым!"

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што якасныя падручнікі для школ і ВНУ неабходны па шэрагу прадметаў, але ў першую чаргу па гісторыі. "Яны павінны быць праўдзівымі, цікавымі, дакладна выкладзенымі і зразумелымі дзецям. Адказваць на вельмі важныя, істотныя пытанні развіцця нашай гісторыі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Што кідаецца на першы погляд? Бярэш падручнік у рукі, паглядзіш на яго афармленне, асабліва на шрыфт, я ўжо не кажу пра тэкст, пра змест, - агідна ўзяць у рукі! - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Падручнік трэба браць у рукі і цаніць яго. Ён павінен быць зручным для вывучэння. Хаця б той "чохавы" тэкст, дзе ўсё дробным шрыфтам зверху данізу напісана, ну хоць бы неяк яго размясцілі на старонцы, выдзеліўшы галоўнае: недзе ў слупок, недзе расцягнуўшы па старонцы і гэтак далей... Няўжо шкада лішні дзясятак лістоў, на якія павялічыўся б гэты падручнік, для таго каб выкласці нармальна матэрыял? Гэта ж акупіцца! Я ўжо не кажу пра тую паперу, на якой некаторыя падручнікі друкуюцца".

Аляксандр Лукашэнка выказаў незадаволенасць і выкладаннем матэрыялу.

"Павінен сказаць ураду і Міністэрству адукацыі: вы проста халатна, безадказна да гэтага падыходзіце! Па-наплявацельску! Гэтага быць не павінна!" - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што даўно даваў адпаведнае даручэнне. "Новае кіраўніцтва Міністэрства адукацыі назначалася зыходзячы і з гэтага. Мы туды накіравалі намесніка міністра, які непасрэдна ведае ідэальна школу. Літаральна на працягу трох месяцаў вы павінны будзеце мяне праінфармаваць аб выкананні тых даручэнняў і тых задач, якія ўжо наспелі перад школай. Я не кажу аб ВНУ, якія вы ведаеце лепш за мяне. Там таксама праблем дастаткова! І там не дзеткі да 17 гадоў! Там могуць паглядзець у падручнікі і ацаніць больш строга, чым я!" - сказаў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі