Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

26 Крс 2021

Лукашэнка падпіша дэкрэт аб пераходзе Савету бяспекі прэзідэнцкіх паўнамоцтваў у выпадку "калі раптам"

Лукашэнка падпіша дэкрэт аб пераходзе Савету бяспекі прэзідэнцкіх паўнамоцтваў у выпадку

26 красавіка, Нараўлянскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка плануе падпісаць дэкрэт аб пераходзе Савету бяспекі прэзідэнцкіх паўнамоцтваў у выпадку, калі ў краіне ўзнікне такая неабходнасць. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў 24 красавіка журналістам у час наведвання Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як паведамлялася, тыдзень таму, у час рэспубліканскага суботніка, Аляксандр Лукашэнка анансаваў падпісанне важнага дэкрэта. Паводле яго слоў, гэты дакумент павінен стаць адным з важнейшых рашэнняў за гады яго прэзідэнцтва. Падрабязней кіраўнік дзяржавы расказваць не стаў, і "эксперты" пачалі фантазіраваць: "Лукашэнка здасць Беларусь Расіі", "У Беларусі размесцяць расійскую ваенную базу"...

Размаўляючы з журналістамі ў час наведвання Нараўлянскага раёна, Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што анансуемыя ім рашэнні будуць датычыцца выключна ўнутранай сітуацыі ў краіне і адкажуць на пытанне: што калі апанентам улады ўдасца замах на жыццё Прэзідэнта?

"Скажыце, калі заўтра няма Прэзідэнта, вы гарантуеце, што ўсё будзе нармальна? Не. Таму на гэты выпадак я падпішу ў бліжэйшыя дні дэкрэт, як будзе выбудавана ўлада ў Беларусі. Прэзідэнта застрэлілі - на заўтра Савет бяспекі будзе надзелены паўнамоцтвамі. Трэба ўводзіць надзвычайнае становішча імгненна, аж да ваеннага, калі нехта на граніцы варухнецца. І Савет бяспекі павінен прымаць рашэнне, - расказаў Аляксандр Лукашэнка. - Таму я гаварыў, што падпішу гэты дэкрэт і вызначу, хто будзе кіраваць краінай "калі раптам".

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы адзначыў, што такая неабходнасць наўрад ці настане, але страчваць пільнасць нельга. "Я павінен прадугледзець усё. Таму будзе падпісаны гэты дэкрэт. У нас будзе фактычна калектыўны Прэзідэнт у выглядзе Савета бяспекі. Так, старшыня будзе: калі няма Прэзідэнта, выконвае абавязкі прэм'ер. Ён будзе старшынстваваць, але ўсе рашэнні будуць прымацца тайным галасаваннем, каб не было націску. Калі будуць прэзідэнцкія выбары назначаны, уводзіць/не ўводзіць надзвычайнае становішча, як дзейнічаць і гэтак далей - вось цывільныя і ваенныя ў Савеце бяспекі вырашаць", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што рашэнне аб прыняцці такога дэкрэта было прынята ім даўно. "Калі гэта ўсё разгортвалася. А не тое што я хачу камусьці нешта здаць або перадаць. Ніколі гэтага не будзе. Я гатовы на ўсё, але толькі каб захаваць маю і вашу краіну", - заявіў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі