Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

23 Ліс 2021

Лукашэнка падпісаў указ аб забеспячэнні рэжыму надзвычайнага становішча

Лукашэнка падпісаў указ аб забеспячэнні рэжыму надзвычайнага становішча

23 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 лістапада падпісаў указ нумар 451 "Аб забеспячэнні рэжыму надзвычайнага становішча". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакумент прыняты ў адпаведнасці з законам Беларусі "Аб змяненні законаў па пытаннях абароны суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу" для далейшага ўдасканалення заканадаўства ў гэтай сферы.

Указам заснавана палажэнне аб органах кіравання пры ўвядзенні надзвычайнага становішча. Яно аб'яднае, канкрэтызуе і дапоўніць цяпер дзеючыя аналагічныя палажэнні аб аб'яднаным аператыўным штабе і камендатуры тэрыторыі, на якой уведзена надзвычайнае становішча.

У дакуменце вызначаецца парадак арганізацыі функцыянавання органаў кіравання пры ўвядзенні на ўсёй тэрыторыі краіны або ў яе асобных мясцовасцях надзвычайнага становішча.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі