18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускае грамадзянства прадастаўлена 224 замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства, у тым ліку 16 непаўналетнім. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 18 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Новымі грамадзянамі Беларусі сталі выхадцы з 17 дзяржаў. Сярод іх - Арменія, Егіпет, Казахстан, Латвія, Малдова, Расія, Турцыя, Узбекістан. Большасць прыбыла з Украіны.
Асобы, якія атрымалі беларускае грамадзянства, заняты ў розных сферах эканомікі. Сярод іх - супрацоўнікі сфер адукацыі, абслугоўвання, работнікі аграпрамысловага комплексу, будаўнічай галіны, прадстаўнікі іншых прафесій. Акрамя таго, у ліку новых грамадзян Беларусі - доктар і кандыдат навук, якія выкладаюць у адной з вядучых айчынных ВНУ.
Адначасова прынята рашэнне аб адхіленні заяў аб прыёме ў грамадзянства шэрага асоб, якія парушалі законы Беларусі.