Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

13 Лют 2017

Лукашэнка падпісаў указ аб аптымізацыі на 30 працэнтаў Адміністрацыі Прэзідэнта

13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13 лютага падпісаў указ нумар 40 "Аб аптымізацыі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакумент прыняты ў мэтах удасканалення дзейнасці Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі, аптымізацыі яе структуры і колькасці. У адпаведнасці з патрабаваннямі кіраўніка дзяржавы па скарачэнні дзяржаўнага апарату колькасць дзяржаўных служачых Адміністрацыі Прэзідэнта скарачаецца на 30 працэнтаў.

Указам зацверджаны ў новай рэдакцыі Палажэнне аб Адміністрацыі Прэзідэнта і яе структура, а таксама палажэнні аб памочніку Прэзідэнта і прэс-сакратары.

Актуалізаваны функцыі і паўнамоцтвы Адміністрацыі Прэзідэнта. Новая структура дасць магчымасць забяспечыць эфектыўнасць далейшай работы гэтага дзяржоргана ва ўмовах скарачэння колькасці яго работнікаў.

Рэфармуецца інстытут памочнікаў кіраўніка дзяржавы. Уводзяцца дзве новыя пасады памочнікаў Прэзідэнта.

Узаемадзеянне кіраўніка дзяржавы з заканадаўчай і судовай галінамі ўлады будзе забяспечвацца памочнікам Прэзідэнта па пытаннях заканадаўчай і судовай дзейнасці, а кантроль за выкананнем даручэнняў кіраўніка дзяржавы па пытаннях дзейнасці банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый - памочнікам Прэзідэнта па пытаннях развіцця фінансава-крэдытнай сістэмы.

Новым Палажэннем аб прэс-сакратары Прэзідэнта Беларусі прадугледжваецца значнае пашырэнне функцый і паўнамоцтваў прэс-сакратара, у тым ліку па каардынацыі дзейнасці важнейшых дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі.

Указ уступае ў сілу 1 мая 2017 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі