Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Сак 2019

Лукашэнка паабяцаў вярнуцца ў Баранавічы ў другім паўгоддзі пасля маштабнай праверкі прадпрыемстваў

Лукашэнка паабяцаў вярнуцца ў Баранавічы ў другім паўгоддзі пасля маштабнай праверкі прадпрыемстваў

22 сакавіка, Баранавічы /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка мае намер яшчэ раз наведаць Баранавічы ў пачатку другога паўгоддзя. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з актывам горада і раёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я папрашу запланаваць мой візіт у Баранавічы ў пачатку другога паўгоддзя, каб мы бачылі, як пройдзе паўгода, і ў другім паўгоддзі паслухалі ўжо канкрэтна кіраўнікоў. А да гэтага вызначыцеся ва ўрадзе і вобласці, якім чынам вы праверыце ўсе суб'екты гаспадарання, прадпрыемствы і прыватнай формы ўласнасці, і дзяржаўнай (для мяне яны ўсе аднолькавыя, а самае галоўнае - там працуюць нашы людзі) на прадмет таго, што кожнае прадпрыемства павінна мець свой план развіцця", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што на ўсіх прадпрыемствах трэба правесці рэвізію, пабываць на іх і паглязець на іх жыццяздольнасць. "Тое, чым мы пачынаем займацца ў Баранавічах, гэта не жарт. Я сказаў, што ў Оршы мы страцілі палавіну ўрада, не гавару ўжо аб кіраўніках ніжэй. Думаю, што вы разумныя людзі і зробіце з гэтага адпаведныя высновы, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Я гатовы працаваць з любым губернатарам, з любым кіраўніком, але павінен быць вынік. А з кіраўнікамі мы асобна сустрэнемся".

Прэзідэнт канстатаваў, што прамысловасць Баранавіцкага раёна ў некалькі разоў больш маштабная за Аршанскі. За гэты рэгіён таксама возьмуцца сур'ёзна. "Таму мы яшчэ з кіраўнікамі не адзін раз сустрэнемся. Я спецыяльна папрасіў сабраць актыў, каб ён добра ўяўляў, што я патрабую ад вас і што хачу бачыць у Баранавіцкім рэгіёне (так будзе і па іншых). Таму рыхтуйцеся, кіраўнікі. Галоўнае, гэта прадпрыемствы - сельскай гаспадаркі, будаўніцтва, прамысловасці, транспарту і гэтак далей. Мы павінны мець на кожным прадпрыемстве план развіцця, асновай якога з'яўляецца мадэрнізацыя і ўдасканаленне ўсіх працэсаў і выхад на больш высокі ўзровень", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што на стратных прадпрыемствах, няхай яны і невялікія, таксама працуюць людзі, таму трэба падумаць і пра іх. "Калі яны стратныя, уяўляеце, якая ў іх зарплата і якія даходы ў гэтага прадпрыемства? У Баранавічах 30 працэнтаў прадпрыемстваў стратныя. Гэта што, парадак? Вось гэтага не павінна быць рэальна, а не толькі па бухгалтэрыі", - папярэдзіў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі