Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

3 Крс 2018

Лукашэнка паабяцаў аграрыям дыктатуру тэхналогій у форме заканадаўчага акта

3 красавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае важнасць выканання неабходных тэхналагічных працэсаў у сельскай гаспадарцы для атрымання добрых эканамічных вынікаў. Аб гэтым ён заявіў сёння на рэспубліканскім семінары-нарадзе аб развіцці вёскі і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гаворыце, што патрэбна дыктатура тэхналогій? Яна будзе. У форме заканадаўчага акта. І такі заканадаўчы акт ураду трэба падрыхтаваць. І адказнасць за рэалізацыю кожнага яго палажэння", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"Калі вы скажаце, што гэта не рыначна, я вам скажу: ой як рыначна! Таму што дзяржава адказвае за ўрадлівасць зямлі, перш за ўсё ў сельскай гаспадарцы. У сельскай гаспадарцы галоўная задача дзяржавы і ўсіх вас - урадлівасць зямлі", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на пытанні вытворчасці, у прыватнасці на спецыялізацыю рэгіёнаў і сельгасарганізацый. "У шэрагу рэгіёнаў яшчэ не забяспечваецца сяўба плошчаў у адпаведнасці з навукова абгрунтаванай структурай, - канстатаваў ён. - І наогул пытанні севазвароту - гэта, на жаль, забытая тэма".

Адзначаецца змяншэнне аб'ёмаў унясення мінеральных угнаенняў, правядзення ахоўных мерапрыемстваў на пасевах, што ў канчатковым выніку не дазваляе атрымаць запланаваны ўраджай і вядзе да недахопу кармоў для жывёлагадоўлі, зніжэння ўрадлівасці глеб і іншых негатыўных з'яў.

"У кожнай вобласці павінна быць свая структура сяўбы. Але догляд пасеваў універсальны. Калі дзесьці немэтазгодна вырошчваць вялікія аб'ёмы збожжавых - значыць, асноўныя намаганні трэба накіраваць на канюшыну, іншыя травы, каб забяспечыць кармамі жывёлагадоўлю. Гэта галіна для нас галоўная. І наогул жывёлагадоўля - важнейшая сфера для сельскай гаспадаркі", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка патрабуе ад аблвыканкамаў на практыцы дакладна прытрымлівацца навукова абгрунтаванай структуры пасяўных плошчаў і арыентавацца на сваю спецыялізацыю.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі