Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

24 Лют 2022

Лукашэнка: ніколі думкі не было, каб адмяняць або пераносіць рэферэндум

Лукашэнка: ніколі думкі не было, каб адмяняць або пераносіць рэферэндум
Фота з архiва

24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што на фоне апошніх падзей у яго не ўзнікала думак, каб адмяняць або пераносіць рэферэндум. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы сказаў, адказваючы сёння на пытанні журналістаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што рэферэндум па ўнясенні змяненняў у Канстытуцыю ўжо стартаваў, ідзе датэрміновае галасаванне. За гэтыя два дні яўка грамадзян, паводле даных ЦВК, склала каля 15 працэнтаў. Паводле слоў Прэзідэнта, яўка дастаткова высокая. Калі ўсё пойдзе так і далей, да нядзелі яна перасягне 51 працэнт, а значыць, рэферэндум ужо можна будзе лічыць праведзеным нават да асноўнага дня галасавання.

"Таму ніякай ніколі думкі не было ў мяне і размовы наогул не было аб тым, каб адмяняць або пераносіць рэферэндум, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - А навошта? Што змянілася? У краіне ж нічога не змянілася".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі