Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

28 Sep 2017

Лукашэнка: Няздольнасць устанавіць мір ва Украіне сведчыць аб вельмі цяжкім крызісе ў Еўропе

Лукашэнка: Няздольнасць устанавіць мір ва Украіне сведчыць аб вельмі цяжкім крызісе ў Еўропе28 верасня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Няздольнасць устанавіць мір ва Украіне сведчыць аб вельмі цяжкім крызісе ў Еўропе. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з удзельнікамі пленарнага пасяджэння Савета біскупскіх канферэнцый Еўропы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта страшная бяда, што мы не можам у сваім доме навесці парадак. Гэта сведчыць аб вельмі цяжкім крызісе ў Еўропе", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Мы гаворым пра Украіну. Бяда ў тым, што адбываецца ва Украіне. Але яшчэ большая бяда ў тым, што мы не можам спыніць вайну. Мы не можам даць надзею на будучае не толькі моладзі цудоўнай дзяржавы, якой з'яўляецца Украіна, мы пазбаўляем усялякага жыцця і надзеі сярэдняе і старэйшае пакаленне", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі