Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Чэр 2021

Лукашэнка: няма нічога даражэйшага за подзвіг нашых суайчыннікаў у гады вайны

Лукашэнка: няма нічога даражэйшага за подзвіг нашых суайчыннікаў у гады вайны

29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Няма нічога даражэйшага за подзвіг суайчыннікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на Рэспубліканскім балі выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ведаеце, многія часта кажуць, што, вось, багатая краіна, калі ў яе ёсць нетры, а ў нетрах шмат чаго: і газ, і нафта, і золата, і іншыя металы і неметалы - багатая нацыя. Няма нічога даражэйшага, чым той подзвіг, які здзейснілі нашы людзі. Яна (перамога. - Заўвага БЕЛТА) нам каштавала неймавернай цаны: кожнага трэцяга чалавека ў сярэдзіне мінулага стагоддзя мы страцілі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Вялікую Перамогу неабходна берагчы і ганарыцца ёю. "Ганарыцца тым, што гэта была наша перамога - нашых дзядоў, прадзедаў, нашых бацькоў. І ўсе павінны схіляцца перад тым народам, гэта значыць сёння перад намі, за тую перамогу, якую тады атрымалі нашы старыя", - заявіў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі