Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

4 Aug 2015

Лукашэнка: Ніякай інтэрвенцыі з тэрыторыі Беларусі на тэрыторыю Украіны не будзе

4 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ніякай інтэрвенцыі з тэрыторыі Беларусі на тэрыторыю Украіны не будзе. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў інтэрв'ю недзяржаўным СМІ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"З боку Беларусі ніколі гэтага не адбудзецца", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Ніколі з нашай тэрыторыі ніхто не будзе атакаваць Украіну, калі гэта не будзе супярэчыць нашым інтарэсам і калі Украіна сама не нападзе на Беларусь. Я не думаю, што гэта некалі будзе", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён дадаў, што на беларуска-ўкраінскай граніцы адзначаецца мноства парушэнняў, таму беларускі бок узмацняе яе ахову. Паводле яго слоў, фіксуюцца парушэнні, пачынаючы ад кантрабанды і да пранікнення людзей са зброяй.

Гаворачы аб расійскім кантынгенце на тэрыторыі Беларусі, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў краіне размешчаны дзве ваенныя базы, якія працуюць у мірных мэтах. Паводле яго слоў, гэта малалікія базы, дзе служаць у тым ліку і беларускія ваенныя.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі