Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

14 Жнв 2015

Лукашэнка: Нельга папракнуць уладу ў адсутнасці перспектыўных рабочых месц для моладзі

14 жніўня, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. У Беларусі нельга папракнуць уладу ў адсутнасці перспектыўных рабочых месц для моладзі. Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні работнікаў ААТ "Мінскі завод колавых цягачоў", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Работнікі МЗКЦ пацікавіліся меркаваннем кіраўніка дзяржавы аб перспектыўных спецыяльнасцях, якія варта выбраць маладым людзям, каб стаць у далейшым запатрабаванымі спецыялістамі. "Папракнуць уладу ў тым, што мы недзе адсталі і не можам прадаставіць моладзі перспектыўнае, добрае рабочае месца, сёння нельга", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У якасці прыкладу ён прывёў касмічную галіну. Беларусь ужо запусціла свой першы спадарожнік, другі, паводле слоў Прэзідэнта, будзе яшчэ больш эфектыўным. Здымкі беларускага касмічнага апарата запатрабаваны ў многіх галінах, і працаваць у гэтай сферы трэба будзе менавіта моладзі.

У Беларусі будуецца атамная станцыя, а гэта самыя сучасныя, высокааплатныя рабочыя месцы, дадаў Прэзідэнт. Толькі на першым этапе спатрэбіцца каля 5-7 тыс. чалавек абслуговага персаналу. На самім МЗКЦ, дзе па даручэнні кіраўніка дзяржавы праходзіць комплексная мадэрнізацыя, патрэбны канструктары, кіраўнікі. "І гэта ўсё для моладзі. Таму няма ў нас праблем з тым, што рабіць і куды дзяваць моладзь. Наша галоўная задача - пераканаць нашых дзяцей, каб яны не думалі, што там, "за бугром", лепш", - падкрэсліў Прэзідэнт.

"Лепш крыху бядней, але на сваёй зямлі. Ты будзеш усім забяспечаны і абаронены. Прынамсі, гэта задача дзяржавы", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі