Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

21 Врс 2020

Лукашэнка: неабходна актывізаваць беларуска-мальтыйскія эканамічныя кантакты

Лукашэнка: неабходна актывізаваць беларуска-мальтыйскія эканамічныя кантакты

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Мальта Джорджа Уільяма Велу і грамадзян гэтай краіны з Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Мальтыйская дзяржава адыгрывае важную ролю ва ўмацаванні еўрапейскай бяспекі і развіцці гандлёва-эканамічных сувязей у Міжземнаморскім рэгіёне", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы выказаў надзею, што парадак дня адносін Беларусі з Мальтай стане больш насычаным і шматгранным. "Неабходна рабіць рашучыя крокі па актывізацыі беларуска-мальтыйскіх эканамічных кантактаў, - лічыць Прэзідэнт. - Асаблівыя перспектывы мае сумесная работа ў такіх галінах, як фінансы, інфармацыйныя тэхналогіі, лічбавізацыя, транспарт і лагістыка".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі