Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

13 Снж 2019

Лукашэнка не выключае яшчэ некалькі раўндаў перагавораў з Расіяй па балючых пытаннях

Лукашэнка не выключае яшчэ некалькі раўндаў перагавораў з Расіяй па балючых пытаннях

13 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка не выключае яшчэ некалькі раўндаў перагавораў з Расіяй па балючых пытаннях. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі медыцынскіх універсітэтаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"20-га на саміце ў Санкт-Пецярбургу (нефармальны саміт ЕАЭС. - Заўвага БЕЛТА). Затым, магчыма, будзе яшчэ некалькі раўндаў перагавораў з Расійскай Федэрацыяй па балючых пытаннях", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Як паведамлялася, чакаецца, што ў Санкт-Пецярбургу адбудзецца асобная сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Папярэдні раз яны сустракаліся ў Сочы 7 снежня. Перагаворы ў розных фарматах з удзелам членаў урадаў прадаўжаліся каля пяці з палавінай гадзін.

Акрамя таго, 10 снежня на сустрэчы з кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Ігарам Сергяенкам і старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталляй Качанавай кіраўнік дзяржавы анансаваў новыя кантакты з кіраўніцтвам Расіі. Гэта тэма абмяркоўвалася ў той жа дзень у размове з прэм'ер-міністрам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым. "Мы цяпер размаўлялі з прэм'ер-міністрам Расіі. І дамовіліся, што, акрамя ўсяго іншага, недзе ў пераднавагоднія дні (не ведаю, як у нас атрымаецца тут, унутры краіны, у сувязі з маім графікам, і ў іх жа свой графік, таксама ўрачыстасці гэтыя) мы недзе сустрэнемся. І не толькі з Прэзідэнтам Расіі, але зможам зверыць гадзіннікі і з прэм'ер-міністрам. Ёсць пытанні, якія датычацца нашых урадаў. І я хацеў бы на пэўныя тэмы, каб гэта размова з Дзмітрыем Анатольевічам (Мядзведзевым. - Заўвага БЕЛТА) адбылася", - заявіў 10 снежня беларускі лідар.

"Ён з задавальненнем пагадзіўся, што мы недзе сустрэнемся, знойдзем момант. Гаворыць, нават і ў Мінск можа прыехаць. Думаю, мы знойдзем месца, дзе сустрэцца. Магчыма, яшчэ давядзецца пасля 20-га (снежня. - Заўвага БЕЛТА) сустрэцца і з Прэзідэнтам Расіі, каб ужо канчаткова расставіць кропкі над "і" па важнейшых пытаннях функцыянавання дзвюх дзяржаў і, галоўнае, нашых эканомік", - дадаў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі