Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Кст 2015

Лукашэнка не бачыць мэтазгоднасці ў размяшчэнні расійскай авіябазы ў Беларусі

11 кастрычніка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка не бачыць мэтазгоднасці ў размяшчэнні расійскай авіябазы ў Беларусі. Аб гэтым ён заявіў сёння, адказваючы на пытанні журналістаў пасля галасавання на выбарчым участку нумар 1, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нам не трэба ніякіх баз", - сказаў беларускі лідар.

"Зразумейце адну простую рэч, я тут ні пад каго не падладжваюся і на злобу дня не выказваюся", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт нагадаў, што Беларусь і Расія не толькі будуюць Саюзную дзяржаву, але і з'яўляюцца членамі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. Паводле яго слоў, у рамках АДКБ у краін падзелены зоны адказнасці. "Мы знаходзімся на захадзе, у непасрэднай блізкасці са структурамі Паўночнаатлантычнага альянсу. Зыходзячы з гэтага, мы не хочам ваяваць, мы заўсёды аб гэтым гаворым, але порах трымаем сухім. Зыходзячы з гэтага, паколькі вы наперадзе ідзяце ў гэтым працэсе, так і мы выбудоўваем нейкую адэкватную палітыку, ваенна-палітычную. Мы ў сувязі з гэтым у рамках АДКБ і Саюзнай дзяржавы заключылі з Расіяй пагадненне і шмат у мэтах развіцця гэтага пагаднення дагавораў па забеспячэнні нашай эканамічнай, палітычнай і ваенна-палітычнай стабільнасці, - растлумачыў Прэзідэнт, звяртаючыся да прадстаўніцы аднаго з еўрапейскіх сродкаў масавай інфармацыі. - Мы тут, на заходнім напрамку, разам з Расійскай Федэрацыяй стварылі адпаведную ваенную групоўку. Яе аснову складае беларуская армія. 70 тыс. штыкоў на сённяшні дзень. Яна пастаянна ўдасканальваецца, мадэрнізуецца. Мы глядзім на канфлікт ва Украіне, Сірыі, раней у Іраку, іншых месцах, глядзім, якімі метадамі сёння вядуцца гэтыя войны або гарачыя канфлікты. І робім адпаведныя высновы, прыстасоўваючы нашы Узброеныя Сілы да гэтых канфліктаў".

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі з Расіяй існуе дагавор па стварэнні на заходнім напрамку групоўкі. "Калі, не дай бог, на Захадзе ўзнікне канфлікт, беларуская армія вырашае праблему канфлікту перш за ўсё сваімі Узброенымі Сіламі. Літаральна на працягу некалькіх дзён Расія сваімі Узброенымі Сіламі нас падтрымлівае", - падкрэсліў беларускі лідар. Ён папрасіў журналістаў не вырываць яго словы з кантэксту. "Я ваяваць не хачу, але, не дай бог, давядзецца, справа не ў базах, справа ў тым, што мы насмерць, як гэта калісьці было, будзем з расіянамі, з рускімі людзьмі і ўсімі тымі, хто хоча нас падтрымаць, стаяць тут насмерць, у Беларусі. Скажыце, для таго, каб цяпер забяспечыць вось гэтыя ўмовы, нам патрэбна нейкая база, асабліва ваенна-паветраных сіл? Што вырашаюць самалёты, якія будуць перабазіраваны з Расіі, дапусцім, на нейкі беларускі аэрадром?" - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сёння Беларусі патрэбна не гэта, а проціпаветраная абарона. Ён падкрэсліў, што Беларусь сёння працуе над сістэмамі, якія зробяць немагчымай вайну супраць Беларусі. "Самалёты, нават калі гэта будзе полк, не ахалодзяць натаўскія галовы. А ракеты - так, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Таму ППА і ракетныя сістэмы, магутныя, ударныя, якія будуць выкарыстаны для абароны Беларусі і Расіі, таму што гэта наша зона адказнасці. Вы павінны ведаць, што калі вы нам скажаце, што вы захочаце ваяваць са сваёй тэрыторыі з Расіяй, вы нам скажаце: вы, маўляў, беларусы, ні пры чым, мы будзем з імі ваяваць, - нават нам не гаварыце, мы адразу ж пачнём супраць вас вайну. У нас пагадненне, дагавор з Расіяй. Мы будзем абараняць тут, у Беларусі, ні ва Украіне, ні ў Сірыі, ні дзесьці там на поўдні, а тут мы абавязаны абараняць расійскую зямлю. Праз некалькі дзён нас будуць падмацоўваць і самалёты, і крылатыя ракеты, і іншае расійскага боку".

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, калі Расія згодзіцца перадаць Беларусі полк самалётаў, то там будуць беларускія пілоты. Прэзідэнт падкрэсліў, што ў Беларусі цудоўныя спецыялісты. "Паўстае пытанне: навошта, калі мы можам самі забяспечыць гэта?" - дадаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі