31 кастрычніка, Лепельскі раён /Кар. БЕЛТА/. Вёска Домжарыцы, якая размешчана на тэрыторыі Бярэзінскага біясфернага запаведніка, павінна служыць узорам для развіцця аграгарадкоў ва ўсёй краіне. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, размаўляючы з жыхарамі населенага пункта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Куды з'язджаць адсюль? Паветра ў вас у 300 разоў лепшае, чым у Мінску. Школа. Дзіцячы сад. Праца. Галоўнае - ёсць збыт, попыт на вашу прадукцыю. Я сказаў, што трэба аграгарадкі рабіць такімі, як у Домжарыцах. Трэба ўсё гэта змаляваць, спісаць і за некалькі гадоў зрабіць", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Мяне многае тут здзівіла, шчыра скажу. Што вы ў цэнтры гэтага вялізнага масіву, і тут такая жамчужына. Наша галоўная задача - там, дзе ёсць магчымасць гэтыя цэнтры пабудаваць і захаваць, - туды будзем накіроўваць сродкі", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.