Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

24 Лют 2022

Лукашэнка назваў умовы перагавораў Расіі з Украінай

Лукашэнка назваў умовы перагавораў Расіі з Украінай

24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назваў умовы перагавораў Расіі з Украінай. Аб гэтым ён заявіў сёння на аператыўнай нарадзе з ваеннымі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Каб не дапусціць гэтага (кровапраліцця ва Украіне. - Заўвага БЕЛТА) і спыніць эскалацыю, трэба сесці за стол перагавораў, але ніколі Расія не сядзе з імі за стол перагавораў, калі папярэдне не ўзгадніць пытанні, якія будуць абмяркоўвацца. Іх Расія прапісала для НАТА, і для Амерыкі, і для Украіны ў тым ліку. Пяць або шэсць пытанняў. Там два-тры пытанні для Украіны. Першае - дэмілітарызацыя Украіны, недапушчэнне ўступлення ў НАТА Украіны і спыненне сілавых дзеянняў супраць Данецка і Луганска. Магчыма, з'явяцца і іншыя пытанні", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Але мала проста абмеркаваць гэтыя пытанні - павінны быць падрыхтаваны праекты канкрэтных рашэнняў, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. "Так, яны будуць больш строгія ў адносінах да Украіны. А як жа сёння, калі ты церпіш паражэнне? Вядома, табе пераможца нешта прадыктуе. Але давайце будзем рэалістамі: вядома, нешта прадыктуюць, але гэта будзе значна лепш, чым Украіна пацерпіць паражэнне ў вайне", - звярнуў увагу Прэзідэнт.

Адпаведныя перагаворы Аляксандр Лукашэнка прапанаваў правесці ў Мінску: "Мы славяне, тры славянскія народы. Давайце сядзем і вырашым свой лёс на будучае, назаўсёды. Што з'яўляецца асновай гэтага? Я на месцы Зяленскага за гэта ўчапіўся б. Пуцін заявіў (і маладзец, я ў размове пахваліў яго за гэта): "Мы не акупанты, мы не збіраемся акупіраваць Украіну". Што яшчэ патрэбна? Гэта аснова для перагавораў. Ён сапраўды не збіраецца акупіраваць. Навошта, каму патрэбны гэты галаўны боль. Ніхто не збіраецца там укараняць свае сілы і ўрады. Гэта ж аснова для перагавораў. На гэтай аснове давайце выпрацоўваць парадак дня і рашэнні".

Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што гэта адзіны шанц сёння спыніць эскалацыю і пазбегнуць кровапраліцця вайны. "А магчыма, і гэта цалкам рэальна, спыніць гэты канфлікт, вырашыць усе пытанні. Можа, яны мяне пачуюць. Мы не будзем тут пасрэднікамі, нам не патрэбна ніякае пасрэдніцтва: гэта вайна ўжо ў нас", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі