Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

10 Снж 2018

Лукашэнка назваў галоўныя дамоўленасці па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Судана ў Мінску

Лукашэнка назваў галоўныя дамоўленасці па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Судана ў Мінску

10 снежня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пасля сустрэчы з Прэзідэнтам Судана Амарам Хасанам Ахмедам аль-Башырам расказаў журналістам аб чатырох галоўных дамоўленасцях, якія дасягнулі бакі ў час перагавораў у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Да майго наступнага візіту ў Хартум беларусы і суданцы павінны ў асноўным выканаць дамоўленасці, якіх мы дасягнулі, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Па-першае, мы павінны стварыць у Судане машынабудаўнічы цэнтр, і туды павінны быць пастаўлены першыя камплекты нашай тэхнікі для зборкі". Па-другое, бакі маюць намер пабудаваць сельскагаспадарчы комплекс для вытворчасці малака і мяса ў Судане. Па-трэцяе, плануецца арганізаваць цяплічны комплекс па беларускіх тэхналогіях для вырошчвання агародніны і расады ў закрытым грунце. "Па-чацвёртае, мы павінны пачаць здабычу золата на тэрыторыі Судана беларускімі кампаніямі сумесна з суданскімі спецыялістамі, каб аблягчыць узаемаразлікі паміж нашымі дзяржавамі", - сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы даручыў беларускім міністрам не адкладваць рэалізацыю гэтых дамоўленасцей і прыняць іх да няўхільнага выканання. "Пакуль тут прысутнічаюць вашы калегі, неадкладна дамаўляйцеся. Лагістыка вельмі зручная, парты ў Хартуме адкрыты для вас. Вязіце туды абсталяванне і пачынайце ўстанаўліваць, дамаўляйцеся аб узаемаразліках. У нас няма часу цягнуць гэтыя праекты за 2020 год. Гэта трэба рэалізаваць у бліжэйшы час", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

У сваю чаргу Прэзідэнт Судана падкрэсліў, што бакі заключылі важныя дагаворы аб развіцці адносін. Суданскі лідар адзначыў, што гэтыя дакументы ствараюць добрую будучыню для далейшага ўзаемадзеяння па шырокім коле напрамкаў, і паабяцаў асабіста кантраляваць практычную рэалізацыю дасягнутых дамоўленасцей.

Амар Хасан Ахмед аль-Башыр таксама адзначыў супадзенне пунктаў гледжання па многіх палітычных і эканамічных пытаннях, падзякаваў за цёплы прыём і гасціннасць.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі