Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

13 Dec 2022

Лукашэнка назначыў міністра замежных спраў і камандуючага ВПС і войскамі ППА

Лукашэнка назначыў міністра замежных спраў і камандуючага ВПС і войскамі ППА
Фота з архiва

13 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зрабіў кадравыя назначэнні ў кіраўніцтве Міністэрства замежных спраў і Узброеных Сіл, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міністрам замежных спраў Беларусі назначаны Сяргей Алейнік, які да гэтага часу працаваў у знешнепалітычным ведамстве на пасадзе першага намесніка міністра.

Андрэй Лук'яновіч назначаны камандуючым Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі проціпаветранай абароны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Раней ён займаў пасаду намесніка камандуючага ВПС і войскамі ППА - начальніка авіяцыі.

"Ну як не публічна можна такіх людзей назначаць? Таму я вас запрасіў для таго, каб сапраўды гэта было, як гэта прынята ў нашай дзяржаве", - сказаў Прэзідэнт, вітаючы Сяргея Алейніка і Андрэя Лук'яновіча.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што напярэдадні абмеркаваў з імі ўсе нюансы іх будучай дзейнасці на новых пасадах. У прысутнасці цяпер ужо новых міністра і камандуючага ён падпісаў указы аб іх назначэнні.

Сяргей Алейнік падзякаваў кіраўніку дзяржавы за высокі давер. "Нялёгка будзе", - заўважыў беларускі лідар.

Андрэй Лук'яновіч адказаў па-вайсковаму: "Служу Рэспубліцы Беларусь, таварыш Галоўнакамандуючы!" "Таксама няпростая сітуацыя (у сферы адказнасці камандуючага. - Заўвага БЕЛТА)", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён яшчэ раз павіншаваў абодвух з назначэннем і пажадаў ім поспехаў на новых пасадах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі