У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Стд 2016

Лукашэнка нацэльвае ўрад думаць аб людзях і вытворчасці пры рэалізацыі эканамічнай палітыкі

11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка нацэльвае ўрад думаць аб людзях і вытворчасці пры рэалізацыі эканамічнай палітыкі. Аб гэтым сёння ішла размова ў час даклада кіраўніку дзяржавы першага намесніка прэм'ер-міністра Васіля Мацюшэўскага, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Першы віцэ-прэм'ер прадставіў кіраўніку дзяржавы, якім бачыцца ўраду 2016 год з улікам знешніх макраэканамічных умоў, што хутка змяняюцца, а таксама сярэднетэрміновыя перспектывы выхаду на ўстойлівыя тэмпы эканамічнага росту.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што "пры ўсіх праблемах і складанасцях (іх будзе яшчэ нямала) нам трэба думаць аб людзях, аб вытворчасці, аб развіцці і займацца абавязковымі рэчамі". Пры гэтым Прэзідэнт запатрабаваў, каб аналіз перспектыў праводзіўся ў глабальным плане, не абмяжоўваўся адным рынкам і адным напрамкам. "Хацелася б, каб мы рассунулі гэтыя рамкі і паглядзелі шырэй на тое, што адбываецца. Гэта будзе сапраўдны аналіз, ад якога нікуды не дзецца", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

Як было даложана Прэзідэнту, урад пры падрыхтоўцы свайго бачання эканамічнага развіцця краіны на 2016 год, на сярэднетэрміновую перспектыву аналізуе як мінімум 12 фундаментальных фактараў, якія ўплываюць на развіццё эканомікі. Такі падыход важны для Беларусі, краіны з адкрытай эканомікай, якая рэалізуе на экспарт 60-70 працэнтаў вырабленай прадукцыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс