Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Dec 2017

Лукашэнка настойвае на ашчадлівым стаўленні да бюджэтных сродкаў

22 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка настойвае на ашчадлівым стаўленні да бюджэтных сродкаў. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі дзелавых колаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Калі вы пачынаеце, прытым, ведаеце, несумленна, не на падставе фактаў папракаць уладу - не толькі мяне - у цэлым уладу, я на гэта вельмі востра рэагую. Трэба, каб было ўсё сумленна, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Усё павінна быць сумленна і прыстойна. Можа, недзе мы можам дапусціць памылку. Але я вам гарантую, што ні капейкі я сабе ў кішэнь не паклаў. Я не дазволю раскрадаць бюджэт".

Аляксандр Лукашэнка ў сувязі з гэтым адзначыў, што, як правіла, менавіта прадстаўнікі сферы бізнесу імкнуцца нешта зрабіць танней або атрымаць большы доступ да бюджэтных сродкаў. "Праўда, апошнім часам, вось і ўчора разборы былі, больш сутыкаюся з тым, што не бізнесмены-прыватнікі просяць падтрымкі з бюджэту - фінансавай і гэтак далей, а нашы, як іх называюць, чырвоныя дырэктары", - заўважыў Прэзідэнт.

"Але гэта мы з імі хутка разбяромся, прытым да канца года з некаторымі. А то яны замест таго, каб на рынку шукаць нішы і рэалізоўваць прадукцыю, нагой дзверы ў кабінет адкрываюць да любога віцэ-прэм'ера, прэм'ера, а тыя мне прапановы шлюць: давайце $100 млн дадзім, гэтаму 50 млн у абаротку, гэтаму - каб пагасіць крэдыты, якія ён браў на мадэрнізацыю вытворчасці. І пайшло-паехала, - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. - Гэтага быць не павінна. Бюджэтныя сродкі, вы ведаеце, куды выкарыстоўваюцца. У нас не такія багатыя настаўнікі і ўрачы, калі на тое пайшло. Ды і чыноўнікі, якіх вы папракаеце, далёка ад вас стаяць па заработнай плаце".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі