13 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя суайчыннікаў і ад сябе асабіста павіншаваў народ Чарнагорыі з нацыянальным святам - Днём дзяржаўнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што славянскія народы Беларусі і Чарнагорыі аб'ядноўваюць такія нацыянальныя рысы, як працавітасць, гасціннасць, дружалюбнасць і адданасць роднай зямлі.
"Упэўнены, што ў недалёкай будучыні беларусы і чарнагорцы з апорай на сваю самабытную культуру і духоўныя каштоўнасці, эканамічныя і гуманітарныя сувязі змогуць пераступіць праз штучна створаныя перашкоды і прадоўжаць плённае ўзаемадзеянне па ўсіх напрамках сумеснага інтарэсу", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім жыхарам Чарнагорыі дабрабыту, працвітання і шчаслівага жыцця.