Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Снж 2018

Лукашэнка напярэдадні навагодніх свят заклікае ўдзяліць увагу дзецям і пажылым людзям

Лукашэнка напярэдадні навагодніх свят заклікае ўдзяліць увагу дзецям і пажылым людзям

17 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звяртае ўвагу на важнасць праяўлення клопату і дапамогі пажылым людзям і дзецям, каб ніхто не застаўся без увагі, асабліва напярэдадні навагодніх свят. Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе, дзе разглядаліся пытанні бюджэтнага планавання на 2019 год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы павінны арганізаваць, як у былыя часы, каб ні адзін пенсіянер, дзіця, не засталіся без увагі. Каб не было як у Салігорску. Не ведаю, праўда ці не - у чаргу пенсіянераў за нейкімі падарункамі выстраілі. Ну што гэта такое?! Гэта ненармальна! Няўжо нельга арганізаваць як належыць", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што наперадзе навагоднія ёлкі, сустрэчы, наведванне дзіцячых дамоў, людзей з інваліднасцю - усіх тых, хто мае патрэбу ў дапамозе. "Мы павінны прыйсці да людзей. Мы павінны помніць, што ўсе мы будзем пенсіянерамі і старымі. Маладымі мы ўжо не будзем. Таму, пакуль у нас ёсць сілы, трэба па-сапраўднаму паставіцца да нашых людзей, звярнуць да гэтага нашых бізнесменаў (яны заўсёды падтрымлівалі такія святы і заўсёды ішлі да людзей)", - сказаў Прэзідэнт.

Асабліва кіраўнік дзяржавы лічыць важным удзяліць увагу тым, хто мае патрэбу ў дапамозе. "А ўсім астатнім трэба рыхтавацца да свят, і правесці гэтыя святы як належыць. Там і выхадных дастаткова будзе, каб людзі маглі адпачыць, удзяліць больш увагі сваім дзецям. Гэта галоўнае", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Трэба проста займацца сваёй краінай, берагчы яе, шанаваць, не дапускаць ні ў якім разе пагаршэння крымінагеннай сітуацыі. Каб людзі маглі ў гэтыя святочныя і перадсвяточныя дні спакойна адпачываць", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі