Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Врс 2025

Лукашэнка: нам ні "палітзняволеныя", ні наогул зняволеныя не патрэбны

Лукашэнка: нам ні
Фота з архiва

11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаўся на прадмет тэмы памілавання шэрага зняволеных, якая ўзнімалася ў ходзе яго перагавораў з дэлегацыяй з ЗША. Адпаведныя заявы ён зрабіў, прымаючы з дакладам пастаяннага прадстаўніка Беларусі ў ААН Валянціна Рыбакова, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што гэту тэму Прэзідэнту Дональду Трампу "падсоўваюць, падкідваюць".

"Мы гатовы на гэту тэму размаўляць. Тым больш амерыканцы займаюць канструктыўную пазіцыю, вельмі канструктыўную пазіцыю па так званых палітзняволеных. Нам ні палітзняволеныя, ні наогул зняволеныя не патрэбны, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Яны гавораць: тысячу, дзевяцьсот, тысячу трыста, тысячу чатырыста… (размова аб розных лічбах, якія часам гучаць, аб колькасці ў Беларусі так званых палітзняволеных. - Заўвага БЕЛТА). Але мы не хапалі першых, хто папаўся на вуліцы. Мы разумеем, што яшчэ некалькі тысяч ходзяць і скоса глядзяць на ўладу, на краіну і гэтак далей, хочуць тут нешта перавярнуць. Мы гэта разумеем. Толькі тыя  (былі асуджаны. - Заўвага БЕЛТА), якія сапраўды ўдзельнічалі ў гэтым мяцяжы".

"І амерыканцы гэта разумеюць. Ну звяртаюцца да іх людзі, бацькі (гэтых зняволеных. - Заўвага БЕЛТА) і гэтак далей. Яны рэагуюць на гэта. Мы іх чуем. З задавальненнем размаўляем на гэту тэму. І калі будзе хоць самая малая магчымасць да вызвалення асобных людзей, тым больш яны іх забіраюць туды ў Еўропу або некуды, - калі ласка", - дадаў беларускі лідар.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі