Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

28 Ліс 2016

Лукашэнка накіруецца сёння з афіцыйным візітам у Азербайджан

28 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28-29 лістапада зробіць афіцыйны візіт у Азербайджан, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы правядзе перагаворы з Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым у фармаце сам-насам і ў пашыраным складзе. Лідары дзвюх краін плануюць абмеркаваць стан і перспектывы развіцця беларуска-азербайджанскіх адносін, у тым ліку гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, работу па кааперацыйных праектах, узаемадзеянне ў сферы інвестыцый, аграпрамысловага комплексу і спорту.

Па выніках перагавораў чакаецца падпісанне шэрага міжнародных дакументаў.

Праграмай візіту запланавана таксама сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з прэм'ер-міністрам Азербайджана Артурам Расі-задэ.Беларусь-Азербайджан: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі