Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

27 Врс 2018

Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Таджыкістан

Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Таджыкістан

27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Таджыкістан для ўдзелу ў пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў - членаў СНД. Самалёт беларускага лідара вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сустрэча лідараў краін Садружнасці адбудзецца 28 верасня ў Душанбэ. Кіраўнікі дзяржаў правядуць перагаворы ў вузкім і пашыраным фарматах. На іх прэзідэнты абмяркуюць пытанні палітычнага ўзаемадзеяння, далейшае развіццё супрацоўніцтва ў культурна-гуманітарных галінах і ў сферы бяспекі. У час пасяджэння таксама будзе разгледжана ўдасканаленне прававога і арганізацыйна-кадравага забеспячэння дзейнасці СНД.

Чакаецца, што на палях саміту Аляксандр Лукашэнка правядзе шэраг сустрэч і перагавораў з замежнымі лідарамі.

У час візіту Прэзідэнта ў Душанбэ таксама запланаваны двухбаковыя беларуска-таджыкскія мерапрыемствы. Аляксандр Лукашэнка і Эмамалі Рахмон абмяркуюць супрацоўніцтва дзвюх краін у розных галінах і азнаёмяцца з рэалізацыяй дасягнутых раней дамоўленасцей.

Як паведамлялася, кіраўнік дзяржавы наведваў Таджыкістан з афіцыйным візітам у маі гэтага года. Прэзідэнты тады разам адкрылі зборачную вытворчасць беларускай сельгастэхнікі ў Гісары, якая была ўключана ўрадам Таджыкістана ў пералік асабліва важных аб'ектаў. "У верасні я буду тут і пагляджу ўжо, як вы гандлюеце. Вы ўжо даложыце нам, на якія рынкі выйшлі. Мы ж хочам стварыць тут апорную пляцоўку, каб разам выходзіць на іншыя рынкі", - заявіў на прадпрыемстве Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі