Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

15 Oct 2015

Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Казахстан

15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Казахстан, дзе 16 кастрычніка прыме ўдзел у пасяджэннях Савета кіраўнікоў дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў і Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Парадак дня маючага адбыцца саміту СНД налічвае 17 пытанняў. У прыватнасці, плануецца прыняцце заяў кіраўнікоў дзяржаў СНД у сувязі з 70-годдзем стварэння ААН, 30-й гадавінай аварыі на Чарнобыльскай АЭС, аб барацьбе з міжнародным тэрарызмам. Акрамя таго, шэраг пытанняў прысвечаны далейшаму ўмацаванню ваеннага і прыгранічнага супрацоўніцтва. Будуць разгледжаны таксама кадравыя пытанні.

Кіраўнікам дзяржаў на Вышэйшым Еўразійскім эканамічным савеце прапанавана абмеркаваць асноўныя напрамкі міжнароднай дзейнасці, эканамічнага развіцця ЕАЭС, падыходы да развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з асноўнымі партнёрамі на сярэднетэрміновую перспектыву. Прэзідэнты разгледзяць Парадак прыняцця ў ЕАЭС новых членаў і спынення членства ў саюзе, а таксама пытанне аб пачатку перагавораў з Дзяржавай Ізраіль аб заключэнні пагаднення аб зоне свабоднага гандлю. Парадак дня пасяджэння ўключае і арганізацыйныя пытанні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі