Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

6 Dec 2018

Лукашэнка накіраваўся ў Санкт-Пецярбург для ўдзелу ў самітах ЕАЭС і СНД

Лукашэнка накіраваўся ў Санкт-Пецярбург для ўдзелу ў самітах ЕАЭС і СНД

6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Расійскую Федэрацыю. Самалёт кіраўніка дзяржавы вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Санкт-Пецярбургу Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Як паведамляла напярэдадні прэс-служба Прэзідэнта, перагаворы лідараў краін ЕАЭС пройдуць у вузкім і пашыраным складах. Кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць далейшае развіццё інтэграцыйных працэсаў, рэалізацыю лічбавага парадку дня саюза, фарміраванне агульных рынкаў газу, нафты і нафтапрадуктаў. Акрамя таго, у парадак дня ўключаны пытанні, якія датычацца асноўных напрамкаў міжнароднай дзейнасці ЕАЭС, канкурэнцыі на трансгранічных рынках, супрацоўніцтва ў сферы прадастаўлення касмічных і геаінфармацыйных паслуг.

Пасля саміту ЕАЭС Аляксандр Лукашэнка накіруецца на нефармальную сустрэчу кіраўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД. Лідары краін падвядуць вынікі супрацоўніцтва ў бягучым годзе, абмяркуюць выкананне дасягнутых раней дамоўленасцей і далейшае развіццё ўзаемадзеяння ў фармаце Садружнасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі