У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

25 Стд 2019

Лукашэнка накіраваў віншаванне са 100-годдзем стварэння фінансавай сістэмы Беларусі

Лукашэнка накіраваў віншаванне са 100-годдзем стварэння фінансавай сістэмы Беларусі

25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў фінансавых органаў са 100-годдзем з дня стварэння фінансавай сістэмы Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Прайшоўшы доўгі шлях станаўлення і бесперапынна ўдасканальваючыся, ваша ведамства сёння на высокім узроўні рэалізуе задачы па кіраванні дзяржаўнымі сродкамі і дасягненні стратэгічных мэт сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што павышэнне ўстойлівасці нацыянальнай фінансавай сістэмы шмат у чым стала магчымым дзякуючы прафесіяналізму і адказнасці яе работнікаў. "Перакананы, што набыты вопыт і адданасць сваёй справе дадуць вам магчымасць паспяхова справіцца з пастаўленымі задачамі, забяспечваючы дынамічнае развіццё і эканамічную бяспеку нашай Радзімы", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Работнікам фінансавых органаў ён пажадаў здароўя, шчасця і поспехаў у далейшай плённай працы на карысць Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс