Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

2 Oct 2017

Лукашэнка накіраваў Трампу спачуванне ў сувязі з трагедыяй у Лас-Вегасе

2 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў Прэзідэнту ЗША Дональду Трампу спачуванне ў сувязі з трагедыяй у Лас-Вегасе, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"У Беларусі з глыбокім смуткам успрынялі паведамленне аб шматлікіх ахвярах у выніку абстрэлу наведвальнікаў музычнага фестывалю ў Лас-Вегасе. Шакіруе бязлітаснасць і бессэнсоўнасць учыненага злачынства", - гаворыцца ў спачуванні.

Ад усіх беларусаў і сябе асабіста Аляксандр Лукашэнка накіраваў шчырыя словы спачування родным і блізкім загінулых, усім, каго закранула гэта трагедыя, а таксама пажаданні хуткага выздараўлення пацярпелым.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі