Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

30 Жнв 2018

Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім Іосіфа Кабзона

30 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 30 жніўня выказаў спачуванні родным і блізкім народнага артыста СССР дэпутата Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Іосіфа Кабзона, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"У памяці мільёнаў людзей ён назаўсёды застанецца сімвалам эпохі, моцнай асобай і чалавекам з цвёрдай грамадзянскай пазіцыяй. Пайшоў з жыцця вялікі артыст, але яго майстэрства, талент і дзіўны голас будуць жыць у бессмяротнай музычнай спадчыне", - гаворыцца ў спачуванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што светлая памяць пра Іосіфа Давыдавіча захаваецца ў сэрцах беларусаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі