Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

18 Врс 2017

Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім народнага артыста СССР Зураба Саткілавы

Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім народнага артыста СССР Зураба Саткілавы18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім народнага артыста СССР Зураба Саткілавы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Прыміце мае глыбокія спачуванні ў сувязі з адыходам з жыцця выдатнага тэнара, педагога, грамадскага дзеяча і цудоўнага чалавека", - гаворыцца ў спачуванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Зураб Саткілава пражыў яркае і насычанае жыццё, дасягнуў сапраўдных прафесійных вышынь і ўпісаў незабыўную старонку ў гісторыю сучаснага опернага мастацтва. "Яго творчасць атрымала ўсенародную любоў і павагу калег. Ён выхаваў некалькі пакаленняў маладых артыстаў і быў прыкладам самаадданага служэння сваёй Радзіме", - падкрэсліў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі