Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

27 Чэр 2016

Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім народнага артыста Беларусі Сяргея Картэса

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным, блізкім і калегам народнага артыста Беларусі Сяргея Картэса. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Сяргей Альбертавіч унёс вялікі ўклад у развіццё нацыянальнай культуры. На працягу некалькіх дзесяцігоддзяў яго імя было цесна звязана з беларускай операй. Створаныя ім разнапланавыя творы вядомы як у Беларусі, так і далёка за яе межамі", - гаворыцца ў спачуванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што творчасць Сяргея Картэса стала сапраўдным прыкладам высокага мастацтва, якое заснавана на класічных прынцыпах і лепшых традыцыях айчыннай школы, арыенцірам для многіх пакаленняў беларускіх кампазітараў.Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім народнага артыста Беларусі Сяргея Картэса

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі