2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім пісьменніка Фазіля Іскандэра ў сувязі з яго смерцю. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі Фазіль Іскандэр вядомы як адзін з найвялікшых пісьменнікаў сучаснасці, чалавек з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй.
"Фазіль Абдулавіч тонка спалучаў у сваёй дзейнасці дараванні філосафа і паэта. Жыццёвая мудрасць, якой напоўнены яго творы, прымушала чытачоў розных пакаленняў па-іншаму глядзець на свет, шукаць у сабе і ў іншых адказы на адвечныя пытанні. Яго творчасць стала неад'емнай часткай скарбніцы сусветнай літаратуры", - гаворыцца ў спачуванні.