Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Jul 2018

Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Грузіі ў сувязі з трагедыяй на шахце "Міндэлі"

17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Грузіі Георгію Маргвелашвілі ў сувязі з трагічнай гібеллю людзей на шахце "Міндэлі". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі падзяляюць пачуццё глыбокага смутку. Ад імя беларускага народа і сябе асабіста Аляксандр Лукашэнка выказаў шчырыя спачуванні сем'ям загінулых шахцёраў, пажадаў хутчэйшага выздараўлення ўсім пацярпелым.

На шахце "Міндэлі" ў грузінскім горадзе Ткібулі 16 ліпеня здарылася трагедыя: чатыры чалавекі загінулі і шасцёра пацярпелі. Паводле папярэдняй версіі следства, у адным з тунэляў шахты адбыўся выбух метану, з-за чаго дэфармаваліся сцены і абвалілася столь. Прэм'ер-міністр Грузіі Мамука Бахтадзэ аб'явіў 16 ліпеня днём жалобы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі