Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

19 Кст 2017

Лукашэнка накіраваў спачуванне ў сувязі з ахвярамі пажараў у Партугаліі

19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Партугаліі Марсэла Рэбела ды Созу, народу гэтай краіны, сем'ям і блізкім загінулых пры лясных пажарах. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што паведамленне аб шматлікіх чалавечых ахвярах, выкліканых ляснымі пажарамі ў Партугаліі, з болем успрынята ў Беларусі.

"Разам з усёй Партугаліяй мы глыбока смуткуем па загінулых у выніку гэтай стыхійнай трагедыі, а таксама спадзяёмся на хуткае выздараўленне ўсіх пацярпелых", - гаворыцца ў спачуванні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі