Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

6 Ліп 2016

Лукашэнка накіраваў спачуванні прэзідэнтам Бангладэш і Італіі ў сувязі з ахвярамі тэракта ў горадзе Дака

6 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Народнай Рэспублікі Бангладэш Абдулу Хаміду і Прэзідэнту Італьянскай Рэспублікі Серджа Матарэла, родным і блізкім загінулых у выніку тэракта ў горадзе Дака. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Масавае забойства мірных грамадзян падкрэслівае нечалавечую сутнасць і беспрынцыповасць заказчыкаў і выканаўцаў тэракта. Беларусь заўсёды будзе разам з Бангладэш і сусветнай супольнасцю ў процістаянні экстрэмізму і барацьбе з праявамі тэрарызму", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка ў спачуванні Абдулу Хаміду.

У спачуванні Серджа Матарэла гаворыцца, што ў Беларусі з глыбокім болем успрынялі трагічнае паведамленне аб гібелі ў выніку тэрарыстычнай атакі невінаватых людзей, сярод якіх грамадзяне Італіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі