Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

7 Чэр 2019

Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям XV Рэспубліканскага экалагічнага форуму

7 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям XV Рэспубліканскага экалагічнага форуму. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Ахоўваючы прыроду роднага краю, распрацоўваючы стратэгію разумнага і эканомнага выкарыстання яе рэсурсаў, вы клапоціцеся аб будучых пакаленнях, здароўі і дабрабыце нашых дзяцей і ўнукаў", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што адказнасць за экалагічную бяспеку планеты сёння ў роўнай ступені дзеляць сусветныя лідары, грамадскія аб'яднанні, вытворцы і спажыўцы даброт цывілізацыі - усе жыхары Зямлі. "Для кожнага з нас беражлівае стаўленне да навакольнага асяроддзя павінна стаць складам мыслення і нормай жыцця, для дзяржаў і саюзаў - прыярытэтным напрамкам дзяржаўнай палітыкі", - упэўнены Прэзідэнт.

Ён таксама выказаў перакананне, што, прысвяціўшы сёлетні форум пытанням устойлівага гарадскога развіцця, удзельнікі мерапрыемства знойдуць баланс у імкненні да эканамічнай выгады і захавання прыроднай прыгажосці роднай Беларусі, яе біялагічнай разнастайнасці, экалагічнай чысціні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі