Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

7 Jun 2019

Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям XIX Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі

7 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям XIX Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Гасцінная маладзечанская зямля зноў сабрала на ўнікальным свяце мастацтваў таленавітых майстроў роднай музыкі і слова, - гаворыцца ў прывітанні. - Гэты форум прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Году малой радзімы. Такія знакавыя мерапрыемствы ўзбагачаюць творчую спадчыну нашых бацькоў і дзядоў, дапамагаюць даведацца пра новыя самабытныя імёны".

Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што музычна-паэтычны фестываль прадоўжыць добрыя святочныя традыцыі, паслужыць справе захавання і далейшага развіцця роднай мовы і нацыянальнай музыкі, адкрые дарогу на прафесійную сцэну маладым талентам.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў удзельнікам творчых поспехаў і натхнення, а ўсім гасцям фестывалю - яркіх сустрэч з выдатным мастацтвам.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі