Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

8 Jun 2017

Лукашэнка накіраваў Прэзідэнту М'янмы спачуванне ў сувязі са шматлікімі ахвярамі крушэння ваеннага самалёта

8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сувязі са шматлікімі ахвярамі крушэння ваеннага самалёта над Андаманскім морам Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту М'янмы Тхіну Чжо, родным і блізкім загінулых. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.

"У Рэспубліцы Беларусь з вялікім смуткам успрынялі паведамленне аб шматлікіх чалавечых ахвярах у выніку крушэння самалёта Ваенна-паветраных сіл М'янмы над Андаманскім морам", - падкрэсліваецца ў спачуванні.

Аляксандр Лукашэнка выказаў таксама словы падтрымкі Тхіну Чжо і ўсяму народу М'янмы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі